ДТП в Ореховно и пожар в Казимирово. Происшествия в Ушачском районе

Общество

Здарэнне на дарозе

У панядзелак, 12 сакавіка, каля 8 гадзін раніцы на 101-м кіламетры аўтадарогі Сянно-Бешанковічы-Ушачы (у аграгарадку Арэхаўна) вадзіцель аўтамабіля “Сітраен” на закругленні дарогі налева выбраў няправільную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і перакуліўся ў кювет. У выніку дарожна-транспартнага здарэння вадзіцель не пацярпеў, а вось пасажыр атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Пажар у Казімірове

Другі пажар у гэтым годзе на тэрыторыі раёна адбыўся ў вёсцы Казімірова Вялікадолецкага сельсавета. Выратавальнікам паступіў сігнал аб узгаранні хлява на адной з сядзіб вёскі. У выніку пажару пабудова моцна пашкоджана агнём, якому не далі перакінуцца на астатнія збудаванні. Гаспадар сядзібы не пацярпеў, а вось яго жывёла (некалькі козачак) загінулі. Прычына здарэння высвятляецца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *