В Беларуси начался весенний сезон охоты на пернатую дичь

Экология

З 10 сакавіка ў Беларусі пачаўся вясенні сезон палявання на птушыную дзічыну. Паляванне на гусей і качароў качак дазваляецца ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін. Агульная працягласць веснавога сезона палявання не можа перавышаць чатырох тыдняў (28 каляндарных дзён) запар у прадугледжаным правіламі дыяпазоне (у 2018 годзе – з 10 сакавіка па 13 мая). Канкрэтныя тэрміны ўстанаўліваюцца рашэннямі карыстальнікаў паляўнічых угоддзяў. Дазволеныя спосабы палявання на гусей – з засады толькі са схованкі, на качароў качак – яшчэ і з падманьваннем, выкарыстоўваючы падсадных качак, чучалы, манкі. Схованка – гэта асобнае (адасобленае) сховішча, якое забяспечвае маскіроўку паляўнічага не менш чым з двух бакоў. У выпадку неабходнасці дабору параненага гусака паляўнічы можа пакінуць схованку з расчахлёнай паляўнічай зброяй і ажыццяўляць дабор падранка гусака па-за схованкай на адлегласці не больш за 300 м ад яе. Пры гэтым выкарыстоўваць зброю дазволена толькі для дабору дадзенага падранка.

Падчас палявання на гусей дапускаецца выкарыстанне падсадных жывёл, чучалаў, манкоў і іншых сродкаў падманьвання паляўнічых жывёл без абмежаванняў.  Пры паляванні на качароў качак падманьванне абавязкова. Для гэтага можна выкарыстоўваць падсадную качку, пудзіла і манок. Дапускаецца выкарыстанне падсадной качкі адначасова з пудзіламі і (або) манком. У той жа час прымяненне толькі вабіка без чучала або чучала без вабіка не дапускаецца. Можна здабываць толькі падля­цеўшых ці падсеўшых да падсадной качкі або чучала качароў.

Прадугледжана прымяненне гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў, начыненых шротам. Пры перамяшчэнні да месца палявання і назад, а таксама ў забаронены час зброя павінна быць разраджана і знаходзіцца ў чахле. Для вышуку і падачы здабытай дзічыны можна выкарыстоўваць паляўнічых сабак: тэр’ераў, такс, лягавых, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак. Можна скарыстацца маламернымі суднамі без рухавікоў для ўстаноўкі чучалаў (падсадных качак) і падняцця здабытай дзічыны.

А.ТАНАНА, старшы дзяржінспектар Полацкай міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *