Куда идут деньги на техническое обслуживание

Общество

Паважаная рэдакцыя газеты “Патрыёт”. Ваш чытач дзякуе за надрукаваныя адказы на пытанні, якія задаваліся падчас “прамой лініі” з дырэктарам камунгаса. Аднак я не задаволены адказам, які не адпавядае рэчаіснасці. У пацвярджэнне прашу надрукаваць фотафакт.
Ліўнёўка пасля правядзення “прамой лініі” сапраўды была зроблена, аднак толькі на 50 працэнтаў – з боку дарогі, а патокі з-за магазіна і мікрараёна Віцебскай ідуць якраз пад зроблены тратуар, у якім ужо з’явіліся шчыліны. Сведчаннем таму вялікія вымаіны пяску і лужа, якая стаіць не толькі пасля дажджоў.
Па тэхнічным абслугоўванні я прасіў даць адказ у лічбах, канкрэтна па нашых двух дамах 1, 3 па Ленінскай. Бо цяпер Закон “Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг”, згодна якому ўсе жыллёва-камунальныя службы Беларусі абавязаны інфармаваць грамадзян, на што пайшлі грошы, атрыманыя ад жыхароў на тэхнічнае абслугоўванне. Калі на нас нашы грошы не выкарыстоўваліся: пад’езды не прыбіраліся, лямпачкі не мяняліся, трава не касілася, а 50 метраў асфальту так і не пакладзена, мы маем права, згодна з гэтым законам, і не плаціць за тэхабслугоўванне. А сумы набягаюць немаленькія, амаль паўмільёна за месяц, на асфальтаванне ж нашай тэрыторыі патрэбна 3,5 мільёна. Ці мы не заплацілі за гэта за столькі год платы за тэхнічнае абслугоўванне, якога не бачым. Нашы грошы, канечне, расходуюцца, але, перакананы, не па прызначэнні. Абвергніце мой “памылковы погляд”, паважаны дырэктар камунгаса.
А.ПАХІЛКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *