За шэсць месяцаў бягучага года ва Ушацкім раёне адбылося 17 пажараў, што на 1 менш, чым за аналагічны перыяд 2009 года. У агні загінула 3 чалавекі, у той час як у 2009 годзе толькі адзін. Матэрыяльны ўрон ад пажараў склаў 38 мільёнаў рублёў.
* * *
Летам самы час удзяліць увагу рамонту печаў, пры няправільным устройстве і эксплуатацыі якіх могуць узнікаць пажары. Прычынай можа быць перакал або шчыліны ў кірпічнай кладцы. Каб пазбегнуць трагедыі, менавіта цяпер лепш правесці іх рамонт. Але не трэба забываць, што падобныя работы павінны праводзіць арганізацыі, якія маюць на гэта адпаведную ліцэнзію.
Аглядзіце кірпічную кладку знешняга боку дымахода, калі маюцца шчыліны, атынкуйце, пабяліце. Пачысціце таксама дымаход ад сажы, бо яе гарэнне суправаджаецца высокай тэмпературай, у выніку ўтвараюцца іскры, якія вылятаюць і могуць прывесці да пажару. Забараняецца выкарыстоўваць для дымавых труб керамічныя, металічныя, азбестацэментныя трубы.
Не прымяняйце пры распальванні печаў гаручыя вадкасці.
С.АВАДНЁЎ, старшы інспектар дзяржпажнагляду.