У абласным метадычным цэнтры народнай творчасці пачаўся агляд-конкурс па распрацоўцы мастацкіх сувеніраў – брэндаў Віцебшчыны “Цвяток радзімы васілька”. Майстры нашага раёна прадставілі 19 работ. З іх трынаццаць былі адабраны для ўдзелу ў конкурсе, сярод якіх вырабы Айгуль Смык, Ганны Бабянок, Руслана Шыдлоўскага, Вячаслава Мурашова. Цікава тое, што па-майстэрску, арыгінальна былі зроблены і сумкі з ільнянога палатна, дэкарыраваныя тасьмой, беларускім арнаментам і васількамі.
Прадстаўніца абласнога метадычнага цэнтра Людміла Вакар павіншавала нашых прадстаўнікоў з удзелам у конкурсе. Сярод гасцей былі студэнты і выкладчыкі дзяржуніверсітэта імя П.М.Машэрава, якія займаюцца выяўленчым мастацтвам.
Прадстаўніца нашага клуба “Адраджэнне”, майстар Ганна Бабянок была вядучай, правяла знаёмства з ушацкімі творцамі. Перш за ўсё з Айгуль Смык, якая прыехала ад раённага Дома рамёстваў. У яе прыкметныя поспехі як у майстра саломапляцення. Гэты від выяўленчага мастацтва Айгуль, як і Ганна Бабянок, іншыя вырабы прадставілі на “Славянскім базары ў Віцебску” 10-11 ліпеня. А яшчэ А.Смык стала адной з васьмідзесяці майстроў, увайшоўшых у кнігу “Саламяных спраў майстры Віцебшчыны”. Саломапляценне – сапраўдны брэнд нашай вобласці.
Прысутныя пры знаёмстве з умельцамі-ўшачанамі паўдзельнічалі ў нашым конкурсе на вызначэнне “лепшага траўніка”. Яны адгадвалі назву кожнай з дванаццаці прапанаваных траў.
Прадстаўнікі творчай групы нашага раёна падрыхтавалі да пачатку агляду-конкурсу прадстаўленне ў выглядзе народнага свята “Купалле”. Мастацкім кіраўніком РДК Дзінай Пенкальскай быў падрыхтаваны купальскі карагод з новымі знаходкамі. У ім прынялі ўдзел Алена Жаваранак, Вольга Гірсёнак, Наталля Пугачова, Марыя Жданава. Была выканана Вольгай Гірсёнак таксама песня “Рэчанька”.
Гучалі вершы аб мастаках.
А.КУЗУСЁНАК,
кіраўнік народнага клуба
“Адраджэнне” пры РДК.
Здравствуйте уважаемые работники газеты «Патрыёт».
Вас беспокоят из Казахстана, Карагандинская область , г. Абай , я являюсь родственником Айгуль Оразаловны Смык, передайте ей и её родственникам большой привет из Казахстана и мой электронный адрес :bkoldasbaev@mail.ru или bkoldasbaev@pochta.ru
C edf;tybtv Rjklfc,ftd <jkfn Nkte,ftdbx
А где фотографии работ?