С 15 по 18 февраля работники УП ЖКХ будут проводить спецмероприятия по отлову безнадзорных собак

Общество

З 15 па 18 лютага работнікі УП ЖКГ будуць праводзіць спецыяльныя мерапрыемствы па адлове безнагляднай жывёлы, у прыватнасці, сабак. Уладальнікам варта паклапаціцца, каб іх гадаванцы выпадкова не апынуліся ў гэты час на вуліцы. Трэба мець на ўвазе, што наяўнасць ашыйніка не выратуе жывёлу, якая самастойна бадзяецца па гарпасёлку, ад адлову. Нагадваем, што вадзіць сабаку па вуліцы неабходна на павадку, а без яго выгульваць жывёлу можна толькі ў спецыяльна адведзеных месцах (ва Ушачах гэта пустэча за гарадской лазняй). Як вядома, сведчаннем законнай рэгістрацыі жывёлы з’яўляецца адмысловы медальён, таму калі падчас мерапрыемстваў да спецыялістаў камунальнай гаспадаркі трапіць сабака з такім атрыбутам, яны змогуць ідэнтыфікаваць жывёлу і вярнуць яе гаспадару, праўда, перад гэтым апошняму давядзецца заплаціць штраф за парушэнне правілаў утрымання дамашняй жывёлы.

Д.ШАСЦЯРЭНЬ, намеснік дырэктара УП ЖКГ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *