БООР совместно с инспекцией охраны животного и растительного мира проводят рейды и контролирует выполнения рыболовами Правил рыболовного хозяйства и рыболовства

Экология

“Рыбалка па правілах”

Прафілактычная акцыя пад такой назвай з 10 па 18 лютага праходзіць на вадаёмах рэспублікі. Работнікі РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” сумесна з супрацоўнікамі дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету праводзяць рэйды па выкананні рыбаловамі Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Асаблівая ўвага – лоўлі рыбы зімовымі жарліцамі (стаўкамі) і падтрыманню рыбаловамі належнага санітарнага стану рыбалоўных угоддзяў. Нагадаю, што ў адпаведнасці з Правіламі дазваляецца выкарыстоўваць прылады рыбалоўства аднаго або розных відаў з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 5 штук на рыбалова. Членам БТПР дазволена выкарыстоўваць да 10 кручкоў. Рыбаловы, якія парушылі патрабаванні, нясуць адміністрацыйную, крымінальную адказнасць. У адпаведнасці з арт. 15.35 КоАП Рэспублікі Беларусь, здабыча рыбы без належнага на тое дазволу ў забаронены час у забароненых месцах, забароненымі прыладамі і спосабамі цягне накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад здабычы. Знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі з забароненымі прыладамі або рыбай, лоўля якой у дадзеным раёне і ў дадзены час забаронена, ці вага якой перавышае вызначаныя нормы, без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання – ад 5 да 30 базавых велічынь. За іншыя парушэнні Правілаў прадугледжана накладанне штрафу да 20. Адначасова парушальнікам прыйдзецца пакрыць урон, нанесены навакольнаму асяроддзю. Напрыклад, за незаконна вылаўленую асобіну шчупака давядзецца заплаціць 3 базавыя велічыні, а за судака – 6.

М.ПАДВОРНЫ, дырэктар Ушацкай арганізацыйнай структуры “БТПР”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *