Информация для тех, кто хочет стать экспертом

Общество

Работа эксперта-крыміналіста звязана найперш з удзелам у аглядах месцаў здарэння, правядзеннем экспертыз. З дапамогай навуковых метадаў даследавання слядоў, рэчавых доказаў спецыялісту неабходна высветліць абставіны таго, што адбылося, адказаць на пытанні следства, знайсці доказы, якія дапамогуць выявіць злачынца ці пацвердзіць незамешанасць невінаватых.

Упраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці запрашае юнакоў і дзяўчат, выпускнікоў 2018 года звязаць сваё жыццё са службай у названым ведамстве. Для гэтага неабходна прайсці навучанне ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў краіны. Падрыхтоўкай экспертаў-крыміналістаў займаецца следча-экспертны факультэт (спецыяльнасць “Судовыя крыміналістычныя экспертызы”).

На перыяд навучання курсанты могуць разліч­ваць на поўнае дзяржаўнае забеспячэнне, а пасля заканчэння ВНУ – на прысваенне звання лейтэнант юстыцыі, гарантаванае працаўладкаванне на пасады кіруючага саставу ў Дзяржкамітэце і сацыяльную абарону, прадугледжаную заканадаўствам краіны для работнікаў сілавых структур і членаў іх сямей.

Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца па адрасе: г.Наваполацк, вул.Дзяржынскага, д.2 (будынак Наваполацкага ГАУС), кантактны тэлефон (8-0214) 37-45-15, або г.Віцебск, вул. Гагарына, д.12, тэлефон (8-0212) 60-52-87.

Наваполацкі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *