Дзяржаўтаінспекцыя вобласці і Ушацкага раёна праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў па прадухіленні аварый з удзелам “бяспраўнікаў”, па віне якіх за 2017 год на Віцебшчыне адбылося 36 ДТЗ (у 2016-м было 28), пацярпела 39 чалавек.
Строгае выкананне Правілаў дарожнага руху, прафесійнае ваджэнне, увага і асцярожнасць – такія патрабаванні дарога прад’яўляе кожнаму вадзіцелю. Ім не могуць адпавядаць тыя, хто не праходзіў спецыяльнае навучанне ў аўташколе і не здаваў кваліфікацыйны экзамен у ДАІ. Некаторыя вадзіцелі і пасля пазбаўлення права кіравання транспартным сродкам садзяцца за руль. Часта адбываецца гэта ў стане алкагольнага ап’янення, а заканчваецца аварыяй з сур’ёзнымі наступствамі.
Супрацоўнікі ДАІ штодзень выяўляюць вадзіцеляў без правоў. І гэта нягледзячы на тое, што памер штрафу за такое правапарушэнне, таксама як і за перадачу кіравання транспартам “бяспраўніку”, складае ад 5 да 20 базавых велічынь. За тыя ж дзеянні, учыненыя на працягу года паўторна, пагражае адміністрацыйны арышт да 15 сутак.
Паважаныя ўшачане, калі вы валодаеце інфармацыяй пра асоб, якія садзяцца за руль аўтамабіля, не маючы на гэта права, паведаміце ў ДАІ па тэлефонах 2-73-75 ці 102.
А.ЛІСОЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ.