В первый месяц 2018 года на Ушаччине родилось 12 детей

Демография

Першы малыш года

Прыемную статыстыку нараджальнасці ў 2018 годзе на Ушаччыне распачаў маленькі Павел Бугроў. На свет хлопчык з’явіўся вечарам 1 студзеня. Адметна тое, што сёлетні “першаадкрывальнік” – стрыечны брат мінулагодняга і таксама з Ільюшына.

У Ірыны Васільеўны і Ігара Уладзіміравіча Бугровых гэта другое дзіця. Старэйшы сынок Ваня, якому зараз 4 гады, з цікаўнасцю спасцігае навыкі зносін з новым членам сям’і. Бацькі ж упэўнены, што ён стане для Паўла лепшым сябрам і памочнікам.

…і яго “паслядоўнікі”

Усяго ў студзені бягучага года органамі загса Ушацкага раёна зарэгістравана нараджэнне 12 дзяцей: 5 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Першынцам стаў толькі Ян Шаўчэнка, другімі малышамі, акрамя прыгаданага вышэй П.Бугрова – Сафія Баратынская, Паліна Глінская, Івона Кандрацкая, Васіліса Клопава, трэцімі – Артур Башун, Даніла Пацэйка, Паліна Рагач, Іван Усціновіч, чацвёртым – Яна Басак, сёмым – Віталіна Васілевіч.

Новыя сем’і

У першы месяц 2018 года на Ушаччыне зарэгістравана 7 шлюбаў. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Сяргея Сядлоўскага і Алесі Пугачовай, Сяргея Хаткевіча і Святланы Кісловай, Аляксандра Сцяржанава і Юліі Дудкінай, Мікалая Пасаха і Анастасіі Каліцкай.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *