У Акадэмiю і Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на конкурснай аснове прымаюцца грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якія маюць агульную сярэднюю, сярэднюю спецыяльную цi прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю. Да прэтэндэнтаў ёсць узроставае абмежаванне: ад 17 да 25 гадоў.
Для паступлення ва ўстановы юнакам і дзяўчатам спатрэбяцца вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай ці рускай мове, замежнай мове і грамадазнаўстве. Тэрмін навучання на дзённай форме атрымання вышэйшай адукацыі — чатыры гады. Навучэнцы забяспечваюцца бясплатным абмундзіраваннем, пражываннем і харчаваннем на ўвесь перыяд вучобы, атрымліваюць прыстойную стыпендыю. Выпускнікам выдаецца дыплом з кваліфікацыяй «юрыст».
Для атрымання падрабязнай інфармацыі аб Акадэмiі і Магілёўскім інстытуце МУС Рэспублікі Беларусь, правілах паступлення ў іх, афармлення неабходных дакументаў звяртайцеся ў раённы аддзел унутраных спраў па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, 26, каб.№8; тэлефон: 2-77-08.
Святлана ЦІХАНЁНАК, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.