Застолье у знакомых для жителя Глыбочки обернулось неприятным продолжением

Закон - один для всех

Жыхар аграгарадка Глыбачка 1997 года нараджэння дагэтуль судзімасцей не меў. І ідучы 8 кастрычніка 2017-га ў госці да свайго знаёмага, нават падумаць не мог, што неўзабаве трапіць на лаву падсудных. Але ж умудрыўся!

Мужчынскай кампаніяй сядзелі на кухні, адзначалі імяніны гаспадара. Ну а паміж тостамі Аляксандр перыядычна выходзіў пакурыць у іншы пакой. Там і прыкмеціў пухлы кашалёк у кішэні чужой курткі. Прайсці міма такога скарбу мужчына не змог і непрыкметна прысвоіў грашовыя сродкі, сярод якіх была і замежная валюта, на агульную суму больш за 1140 рублёў. Пасля застолля новаспечаны зламыснік звязаўся са сваім таварышам, які звазіў яго на аўтамабілі ў Полацк. Там у таксіста Аляксандр размяняў выкрадзеную валюту і, вярнуўшыся ў Глыбачку, схаваў грошы пад дах гаспадарчай пабудовы ў двары чужога дома. Але і такая прадуманая “аперацыя” не выратавала яго ад увагі з боку праваахоўнікаў. У адносінах мужчыны была ўзбуджана крымінальная справа.

Суд прызнаў Аляксандра вінаватым у крадзяжы і назначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 50 базавых велічынь. Трэба сказаць, санкцыя магла быць і больш жорсткай. Абставінамі, якія змякчылі адказнасць, сталі поўнае прызнанне мужчынам сваёй віны, чыстасардэчнае раскаянне і наяўнасць на ўтрыманні малалетняга дзіцяці.

А.НАПРЫЕНКА, следчы раённага аддзела Следчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *