Вакансии в Ушачском районе в январе

Калейдоскоп

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз у раёне. Па інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, на 12 студзеня свабодныя месцы былі ў 14 службах і арганізацыях Ушаччыны.

Недахоп кадраў назіраецца ў многіх сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, інжынера па ахове працы; “Кублічы” – галоўнага агранома, галоўнага бухгалтара, юрыста; “Арэхаўна” – жывёлавода, трактарыста, электрагазазваршчыка; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, вадзіцеля аўтамабіля, галоўнага заатэхніка, заатэхніка-селекцыянера, інжынера па ахове працы; “Агра-Селішча” – бухгалтара, вадзіцеля аўтамабіля, галоўнага бухгалтара, галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага інжынера, трактарыста; райветстанцыя – вадзіцеля аўтамабіля, ветэрынарнага ўрача; УП “Сарочына” – аператара па ветэрынарнай апрацоўцы жывёл. У лясгасе ёсць вакансіі інжынера па якасці, інжынера-энергетыка, начальніка аддзела, леснікоў (ва ўсіх лясніцтвах), майстра на лесасеках, машыніста лесанарыхтоўчай машыны, вальшчыка лесу. Патрэбны спецыялісты медыцынскай галіне раёна – Ушацкая ЦРБ запрашае ўрачоў са спецыялізацыяй па кардыялогіі, стаматалогіі, дэрматавенералогіі, гінекалогіі, неўралогіі, лабараторнай дыягностыцы, загадчыкаў ФАПаў і лабарантаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр (у Старасельскі і Слабадскі ФАПы, Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД), інструктараў па лячэбнай фізкультуры (у фізіятэрапеўтычнае аддзяленне і яслі-сад №3 г.п.Ушачы), а таксама медыцынскіх сясцёр (у фізіятэрапеўтычнае аддзяленне, неўралагічны кабінет паліклінікі, яслі-сад №1 і №3 г.п. Ушачы, Вялікадолецкую школу), санітара (у Гарбаціцкі ФАП). ПМК-66 чакае вадзіцеля пагрузчыка, машыніста бульдозера і машыніста экскаватара; ДРБУ-105 – машыніста аўтагрэйдара; ПУП “Энертранс” – сталяра і вадзіцеля аўтамабіля; ААТ “Форэстгандаль” – зборшчыка вырабаў з драўніны, “Прамкамбінат” – швачку.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 305 да 700 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *