В новый год с октябрьскими томатами. Семья Лемеш поделилась секретами выращивания культуры

Общество

Фёдара Мікалаевіча і Ірыну Сяргееўну Лемеш з вёскі Паперына пастаянныя чытачы “Патрыёта”, напэўна, не забыліся. Менавіта на іх падворку сёлета вырас незвычайны “дваццацісонцавы” сланечнік, які стаў пераможцам нашага конкурсу “Дзіва на градцы”. Зрэшты, гэта не адзінае дасягненне заўзятых агароднікаў. Упэўніліся ў гэтым, калі не так даўно завіталі да іх у госці.

“Частуйцеся, гэта памідоры са свайго ўчастка, – працягнуў міску са свежай агароднінай гаспадар. – Якраз збіраўся салату гатаваць”. “Свежыя памідоры – у студзені? Не можа быць!” – вырвалася міжволі. Але ж доказ быў перад вачыма…

На ўчастку сям’і Лемеш ажно тры цяпліцы: у адной вырошчваюць перцы, у дзвюх другіх – таматы. Штогод атрымліваюць каля тоны (!) гэтай агародніны. Пра сакрэты такой высокай ураджайнасці нам расказаў Фёдар Мікалаевіч – менавіта ён займаецца вырошчваннем расады, падкормкай раслін, захоўваннем ураджаю. Па яго словах, вельмі важна не прамарудзіць з пасевам насення ў грунт – лепшым часам для гэтага з’яўляецца канец лютага. Любімым гатункам памідораў з’яўляецца “Дэ барао чорны” – з невялікімі, але надзвычай смачнымі пладамі. Па словах гаспадара, гатунак на рэдкасць ураджайны і ў меншай ступені схільны да хвароб. Для барацьбы ж з фітафторай Ф.М.Лемеш выкарыстоўвае просты і надзейны сродак: у вядро вады дадае стакан малака і 40 кропель ёду. Гэтым растворам апырсквае расліны 3-4 разы за сезон.

Апошні збор ураджаю памідораў Лемешы звычайна праводзяць напачатку кастрычніка, перад замаразкамі. Спелыя плады ўжываюць адразу ці робяць з іх нарыхтоўкі. Зялёныя ж і недаспелыя накіроўваюць на захоўванне: акуратна складваюць у кардонныя скрыні і размяшчаюць іх у халаднаватае цёмнае месца. Бліжэй да Новага года памідоры перабіраюць, непашкоджаныя плады заносяць у дом. Звычайна яны на стале Лемешаў да студзеня і нават лютага.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *