В 2018 году исполняется 80 лет со дня образования Витебской области.
Витебская область – самый северный регион Беларуси, расположенный в среднем течении Западной Двины и верховьях Днепра. На востоке она граничит со Смоленской, на севере – с Псковской областями Российской Федерации, на северо-западе – с Латвией, на западе – с Литвой и Гродненской областью, на юге – с Минской и Могилевской областями Республики Беларусь. Протяженность с востока на запад составляет более 300 км, с севера на юг – 175.
Из-за обилия озёр и рек Витебщину называют ”белорусской Швейцарией“, ”голубой жемчужиной“ страны. Она славится уникальной живописной природой, обширными лесными массивами, хорошо сохранившимися естественными болотными угодьями. Для неё характерны богатый, разнообразный животный и растительный мир, большое количество памятников природы и заповедных мест.
Витебская область – развитый промышленный регион Беларуси. Продукция витебских товаропроизводителей поставляется в десятки стран мира. Основные отрасли промышленности в республиканских объёмах производства составляют: топливная, электроэнергетика, пищевая, лёгкая, химическая и нефтехимическая.
Сельское хозяйство области обеспечивает регион продуктами питания, а перерабатывающую отрасль – сырьём. Область специализируется на производстве молока, свинины, птицы, выращивании льна, зерна, овощей.
Недра Витебщины богаты полезными ископаемыми, среди которых – доломит, глина, торф, песок, минеральные воды.
Витебская земля славится именами, составляющими гордость славянской и мировой культуры (просветительница Евфросинья Полоцкая, гуманист Франциск Скорина, философ и педагог Симеон Полоцкий, художники Язеп Дроздович, Марк Шагал, Михаил Савицкий, писатели и поэты Ян Борщевский, Михась Лыньков, Пятрусь Бровка, Василь Быков, Владимир Короткевич, физик Жорес Алферов и другие).
Витебщина – родина знаменитого международного фестиваля искусств ”Славянский базар в Витебске“.
Мощный экономический и культурный потенциал, выгодное месторасположение в непосредственной близости к рынкам стран Евросоюза и Российской Федерации, развитая сеть транспортных коммуникаций, высокий потенциал научно-технических кадров делают область привлекательной для отечественных и зарубежных деловых партнёров.
Опираясь на накопленный человеческий и производственный потенциал, область будет и впредь умножать свою славу и авторитет.
Прамысловасць
Ключавая роля ў развіцці эканомікі Віцебскай вобласці належыць прамысловасці, у якой на больш чым 1400 прадпрыемствах працуе каля 100 тысяч чалавек, а гэта звыш 20% агульнай колькасці занятага насельніцтва рэгіёну. Прамысловы комплекс вобласці вырабляе 32,5% валавога дабавачнага кошту і парадку 16% прадукцыі прамысловасці рэспублікі.
Прадпрыемствы забяспечваюць стапрацэнтны выпуск рэспубліканскага аб’ёму даламітавай мукі для вапнавання (ААТ “Даламіт”), больш за 90% – ільняных тканін (РУВГП “Аршанскі льнокамбінат”), палімераў этылену ў першаснай форме (ААТ “Нафтан”), дываноў і дывановых вырабаў (ААТ “Віцебскія дываны”), каля 40% – электраэнергіі (РУП ”Віцебскэнерга”) і абутку рэспублікі (СТАА ”Белвест” і холдынг “Марка”).
Таксама на прадпрыемствах вобласці вырабляюцца металарэжучыя станкі і інструмент (ААТ станказавод “Чырвоны барацьбіт”, “ВІЗАС”, “Вістан”), пліты МДФ (ААТ “Віцебскдрэў”), шклотканіны (ААТ “Полацк-Шкловалакно”), электрапрыборы (ААТ “Віцебскі завод радыёдэталяў “Маналіт”, “Віцебскі завод электравымяральных прыбораў”), кабель сілавы і валаконны (ТАА ВА “Энергакамплект”, ЗТАА “Саюз-кабель”), абсталяванне для водаачысткі (СТАА “Фортэкс-водныя тэхналогіі”).
Аснову прамысловага комплексу вобласці складаюць апрацоўчая прамысловасць (84%) і вытворчасць, размеркаванне электраэнергіі, газу, пары і вады (15%).
***
За 80 гадоў існавання Віцебскай вобласці змянілася, канечне, вельмі многае. Ёсць і сумныя тэндэнцыі, звязаныя, напрыклад, са змяншэннем вясковага насельніцтва. Аднак станоўчага, зразумела, намнога больш. “Якія самыя знакавыя падзеі, на ваш погляд, адбыліся на Віцебшчыне за гэты час?” – такое пытанне мы задавалі ўшачанам.
Аляксандр Генадзьевіч Кандрацкі, работнік ПМК-66.
– Непазнавальна змяніўся раён, гарпасёлак, які быў практычна ўвесь у прыватным сектары, а зараз пабудавана столькі жылля. Прыемна, што ў гэтым заслуга і нашай арганізацыі. Я ўладкаваўся вадзіцелем у 1980, тады ж ажаніўся, а ў 1981-м бясплатна атрымаў кватэру па вуліцы Дзяржынскага – у мікрараёне, дзе ўсе былі і калегамі, і суседзямі. У той час будавалі толькі ў сваім раёне – хапала аб’ектаў, а ў апошнія гады, калі пачалі праводзіцца абласныя “Дажынкі”, дапамагалі прыгажэць іншым раёнам паўночнага рэгіёну, напрыклад, Гарадку.
Знакавым для Віцебшчыны лічу адкрыццё фестывалю “Славянскі базар”. Нам з жонкай не надакучвае наведвацца на канцэрты нават штогод, тым больш што арганізацыя, у якой яна працуе – ТАА “Лес”, робіць калектыўныя выезды для работнікаў за кошт прафсаюза.
Алена Валянцінаўна Шаўчэнка, апякун:
– Самым знакавым лічу адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Прарыў” – ён і ўвекавечыў подзвіг вызваліцеляў, і стаў візітоўкай нашага раёна. На той час, у 1974-м, я яшчэ не нарадзілася, аднак для мяне месца свяшчэннае, як і для многіх ушачан. Кулямётчыкам, партызанам атрада Панамарэнкі быў мой дзед Уладзімір Кузьміч Кроцік.
Вельмі важным для людзей лічу стварэнне службаў, якія дапамагаюць у складанай сітуацыі састарэлым і людзям з абмежаванымі магчымасцямі – раней гэтага не было. Мая дачка Віка вось ужо некалькі год наведваецца ў дзённае аддзяленне для інвалідаў, што адкрыта ў Градзянцы, прычым, за ёй прыязджаюць. А нядаўна пачала два разы на тыдні бясплатна плаваць у басейне.
Алег Мікалаевіч Апёнак, вадзіцель раёна электрычных сетак:
– Як вадзіцель, магу сказаць, што значна палепшыўся стан дарог. Пакуль вучылася дачка, часта наведваліся ў Віцебск і асабліва прыемна, што пабудавалі новую трасу праз Шуміліна – цяпер звілістай дарогай праз Бешанковічы ніколі не карыстаюся. Скараціўся і час шляху, што немалаважна, і наогул значна змяніўся і прыдарожны сэрвіс, і сетка станцый абслугоўвання аўтамабіляў.
Анжэліка Мікалаеўна Дзямешка, спецыяліст райспажыўтаварыства:
– Самым вялікім здабыткам гэтага часу лічу адраджэнне веры. Асабліва для мяне сапраўды падзеямі стала адкрыццё ва Ушачах праваслаўнай царквы, а таксама нядзельнай школы ў Арэхаўне. Зразумела, храмы як і ва ўсе часы з’яўляюцца ўпрыгожаннем гарадоў і вёсак. Тры – толькі ва Ушачах, а яшчэ ў Вашкове, Дубраўцы, Кублічах. А як велічна ўзвышаецца над Дзвіной Свята-Успенскі сабор, куды люблю заходзіць, калі бываю ў Віцебску.
Я прыехала ва Ушачы ў 1986 годзе, і за гэты час многае змянілася і ў райцэнтры, і ў вобласці. Радуюся, што наша бальніца папаўняецца новым абсталяваннем і не трэба ехаць у Полацк, што многа сваіх маладых спецыялістаў, што адкрылі фізкультурна-аздараўленчы комплекс, а хутка з’явіцца і новая школа мастацтваў. Развіваемся, а гэта галоўнае.