Приём граждан в Ушачах провела председатель областной организации профсоюза работников местной промышленности и коммунально-бытовых предприятий

В общественных организациях

Кіраўнікі прафсаюзных аб’яднанняў працягваюць практыку правядзення выязных прыёмаў грамадзян. Апошні візіт прававога інспектара працы ў наш раён адбыўся напрыканцы мінулага года. Месцам правядзення прыёму было абрана УП ЖКГ Ушацкага раёна, бо Ларыса Вікенцьеўна Волкава ўзначальвае Віцебскую абласную арганізацыю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Між тым, як патлумачыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Мікалаевіч Круглік, да прававога інспектара за абаронай сваіх законных інтарэсаў могуць звярнуцца работнікі любога працоўнага калектыву, незалежна ад сферы дзейнасці. У гэтых мэтах прадстаўнікі федэрацыі прафсаюзаў падключаюць да правядзення прыёмаў і мясцовых кампетэнтных спецыялістаў. Ва Ушачах, у прыватнасці, памочніка пракурора Ушацкага раёна Віталя Эдуардавіча Банеўскага.

Сярод работнікаў камунальнай службы жадаючых трапіць на прыём не было, але выезд Л.В.Волкавай не аказаўся “халастым” – са спрэчнай сітуацыяй у адносінах з наймальнікам звярнулася работніца райспажыўтаварыства. У жанчыны кантракт заканчваецца яшчэ не хутка, а яна збіралася змяніць месца жыхарства і пераехаць у горад, дзе знайшла новую работу. Кіраўніцтва прадпрыемства настойвала на адпрацоўцы – але ў такім выпадку страчвалася новае рабочае месца, дзе нязгодны чакаць.

У судовым парадку вырашаць спрэчку жанчына не хацела і прыйшла за парадай да спецыялістаў. Кампраміс быў знойдзены ў тым ліку і дзякуючы таму, што насустрач пайшло кіраўніцтва арганізацыі. Жанчына пэўны час працягне працаваць у райспажыўтаварыстве, а паралельна будзе абучаць новага работніка. Калі ж падрыхтуе сабе замену, бакі скасуюць кантракт.

Д.Раманоўскі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *