Футбольные баталии спасателей области

Cлужба-101 Cпорт

Адборачны этап чэмпіянату па міні-футболе сярод органаў і падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віцебшчыны прайшоў па занальным прынцыпе ў Глыбокім, Наваполацку, Оршы і Віцебску. У васьмёрку мацнейшых трапілі каманды абласнога ўпраўлення МНС, выратавальных атрадаў “Віцязь” і “Нафтан”, Віцебскага, Аршанскага і Наваполацкага гарадскіх, Докшыцкага і Чашніцкага раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. А фінальныя гульні было вырашана правесці ў цэнтры вобласці – на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы”.

Трэба адзначыць, што ўшацкія выратавальнікі хоць і не трапілі ў спіс самых моцных, аднак на папярэднім этапе ў гульнях з калегамі з Наваполацка, Полацка і Верхнядзвінска дастойна абаранялі гонар сваёй каманды, у склад якой увайшлі Руслан і Мікалай Басуевы, Віталь Карэйша, Юрый Кісель, Алег Крыскевіч.

У фінале разгарнулася ўпартая барацьба, па выніках якой трэцяе месца дасталася камандзе “Віцязя”, срэбра спаборніцтваў – у “Нафтана”. Ну а пераходзячы кубак пераможцы ўжо каторы год запар застаецца ў аршанцаў.

На ўзнагароджанні пераможцаў намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС А.В.Ярмаш адзначыў, што выратавальнікі павінны быць у выдатнай фізічнай форме, а таму правядзенне чэмпіянатаў па розных відах спорту – даўняя традыцыя. І зусім не супраць яны сустракацца менавіта пад дахам “Юнацтва-Ушачы”: “Гуляць на такой пляцоўцы – адно задавальненне! Рады за ўшацкіх калег, што у іх ёсць цяпер такая база для заняткаў спортам!” – не хавалі станоўчых эмоцый удзельнікі.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *