Воспитанники дома семейного типа в агрогородке Ореховно накануне Нового года принимали гостей и подарки

Наши дети

Шматлікіх гасцей на бягучым тыдні сустракалі юныя выхаванцы адзінага ва Ушацкім раёне дома сямейнага тыпу. У рамках акцый “Нашы дзеці” і “Прафсаюзы – дзецям” з віншаваннямі да іх завіталі старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Васільеўна Стрыжонак, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Мікалаевіч Круглік, а таксама казачныя персанажы – у іх ролі выступілі прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем знаёміліся з гасцямі, расказвалі пра свае поспехі ў вучобе, дзякавалі за падарункі: новенькі ноўтбук і салодкія наборы.

У той дзень ля ёлкі з удзелам Дзядулі Мароза і Снягуркі атрымаўся сапраўдны канцэрт. Прадстаўнікі раённай улады выказалі словы ўдзячнасці гаспадарам дома, якія ўсклалі на сябе няпростую ношу – выхаванне сваіх дзетак, і тых, што засталіся без апекі родных бацькоў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *