В «Ильюшинском» работников поздравляли с праздником.

Общество

Рабочы дзень у СВК “Ільюшынскі” напярэдадні Дня Незалежнасці скончыўся святочным канцэртам, які адбыўся прама на мехдвары сярод трактароў і камбайнаў. Такім чынам кіраўніцтва гаспадаркі вырашыла не толькі павіншаваць сваіх працаўнікоў са святам рэспублікі, але і ў святочнай абстаноўцы падвесці вынікі ўнутрыгаспадарчага спаборніцтва сярод механізатараў, занятых на вясенне-палявых работах. Тым больш, што якраз напярэдадні гаспадарка завяршыла нарыхтоўку кармоў першага ўкосу. Паспелі не толькі сабе закласці немалую колькасць сенажу і сена, а яшчэ і дапамагчы СВК “Старасельскі-Агра”.

У пачатку мерапрыемства старшыня гаспадаркі С.А.Халімоненка падвёў вынікі праведзенай работы і падзякаваў усіх працаўнікоў за добрыя адносіны да выконваемай справы. А потым уручыў механізатарам, якія вызначыліся на вясенне-палявых работах, грашовыя прэміі.
Канцэрт, падрыхтаваны работнікамі культуры, пад адкрытым небам пры цёплым сонечным надвор’і адразу ўзняў настрой усім прысутным. Песні ў выкананні маладых і ўжо добра знаёмых артыстаў гучалі ў гонар жывёлаводаў, даярак, механізатараў, вадзіцеляў, работнікаў сталовай, карацей кажучы? для ўсіх, хто вызначаецца сваёй працай, бо ў гэтай галіне ўсё ўзаемазвязана. Яшчэ раз былі названы імёны маладых працаўнікоў гаспадаркі, якія сталі пераможцамі раённага спаборніцтва сярод маладых механізатараў, занятых на вясенне-палявых работах у 2010 годзе.
У летнюю пару выхадныя дні ў сельгаспрадпрыемствах хутчэй выключэнне, чым заканамернасць, а на гэта свята ў “Ільюшынскім” якраз і былі два дзянькі, якія кожны пастараўся правесці з карысцю.
В.ПОЛАЗАВА.
На здымках:



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *