На Ивана Купалу в Ушачах

Общество

Хоць і не ў такой чароўнай і казачнай форме як раней, але звычай святкавання Купалля захаваўся і да нашых дзён. У гарпасёлку ўжо стала традыцыяй праводзіць свята на прыбярэжнай тэрыторыі прыгожага возера Вечаллле. Нягледзячы на яго аддаленасць ад цэнтра, вялікая колькасць людзей сабралася тут і ў гэты раз, каб адчуць атмасферу свята.
На імправізаванай сцэнічнай пляцоўцы, упрыгожанай кветкамі і папаратнікам, разгарнулася галоўнае святочнае дзеянне з традыцыйнымі персанажамі – Купалінкай, Лясуном, Вядзьмаркай, хлопцамі і дзяўчатамі.
На лодцы па возеры плыве галоўная дзеючая асоба свята – Купалінка, з яе вуснаў гучыць прыгожая мілагучная песня. Сплесці вянок і пусціць яго па вадзе – таксама даўняя традыцыя Купалля, якую не абмінулі і ў гэты раз. Вянкі з рук дзяўчынак і Купалінкі павольна паплылі па Вечаллі.
Ніколі яшчэ купальскае свята не абыходзілася без вогнішча. Цяпер у першую чаргу з ім у нас асацыіруецца гэтае свята. Усе казачныя персанажы разам з галоўнай гераіняй Купалінкай факеламі запалілі касцёр і наладзілі вакол яго карагод. А вось традыцыя шукаць у купальскую ноч папараць-кветку даўно адышла ў мінулае.
Гульнёва-забаўляльная праграма ўключала самая разнастайныя конкурсы, жарты, песні. Як звычайна праводзіўся конкурс купальскіх букетаў. Кожны ўдзельнік свята мог прагаласаваць за той букет, які яму спадабаўся.
Гандлёвыя палаткі прапаноўвалі шашлыкі, кандытарскія і кулінарныя вырабы, напіткі. Асобна можна было адведаць і гарачых бліноў.
Завяршылася купальскае мерапрыемства дыскатэкай.
В.ПОЛАЗАВА



1 комментарий по теме “На Ивана Купалу в Ушачах

  1. мало кому нравится далеко ходить темно мурашки оводни да и на дороге столпотворение вот у реки отлично было со спиртным согласен не продавать в близи от празднования

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *