Тамара Бородёнок.Купалье

Общество Творчество наших земляков

Прыгожаю наўздзіў чароўнай казкаю

Жыве ноч гэта ў памяці маёй.
… Гарэла ярка вогнішча купальскае,
Ляцеў у неба іскраў цэлы рой.

Плыў месяц ясны над ляснымі шатамі,
Расквечваў чорны аксаміт начы.
Нібыта быў у змове ён з дзяўчатамі –
Ім варажыць хацеў дапамагчы.

Блішчэла люстра возера загадкава,
Вянкі аддаючы на волю хваль,
І песні, што навучаны прабабкамі,
Надзеяй і журбой сплывалі ўдаль.

І шчасця гэтак кожнаму хацелася,
Ды страшна кветку-папараць шукаць!..
Куды ж сягоння ўсё былое дзелася?
Як можна гэткі звычай зруйнаваць?

Цяпер са свята робяць шоу, балі –
Чароўнага так мала ў такой начы!
Ды толькі іскры вогнішчаў Купалля
Гараць дагэтуль у маёй душы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *