Имя солдата не забыто

70-годдзе Перамогі

Гэта захаванне ў самым пачатку могілак вёсак Канцавыя-Федаронкі не назавеш магілай невядомага салдата. Мясцовыя жыхары ведалі, каго пахавалі вясной 1944 года – партызана Івана Трафімавіча Каліноўскага, які служыў пры штабе брыгады, скакаў на кані з чарговым данясеннем, быў паранены і памёр ад ран. Пры ім былі дакументы, ды і сам аказаўся не з далёкіх мясцін – Загаваліна Глыбачэнскага сельсавета.

Пахавалі вяскоўцы тады не толькі яго. Побач, дзе зараз помнікам – бяроза, ляжаць астанкі невядомага лётчыка і яшчэ некалькіх чалавек. Бамбардзіроўшчык не змог прызямліцца, урэзаўся ва ўзгорак, і навакольныя вёскі здрыгануліся ад выбуху ў ноч з 30 красавіка на 1 мая. Старэйшына вёскі Канцавыя Гаўрыла Гаўрылавіч Захарэнка пра тыя падзеі расказвае як пра блізкія. Бачна, баліць чалавеку, што засталіся прапаўшыя без вестак салдаты, якіх недзе ўвесь гэты час шукаюць родныя. Таму і прасіў зрабіць запыт наконт тых невядомых лётчыкаў.
А вось справу з увекавечваннем памяці Івана Трафімавіча Каліноўскага лічыць закончанай. Даглядалі за магілай мясцовыя жыхары, не кідалі, штораз прыбіралі, калі прыходзілі да сваіх. Нават кветкі стаяць на магілцы, а вось чыя яна – было нябачна. І вось да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 2 ліпеня, на абеліск была прымацавана таблічка з імем партызана. Аператыўна адрэагавала на ініцыятыву жыхароў вёскі Канцавыя старшыня Сарочынскага сельвыканкама Людміла Яўгенаўна Птушка, заказала і прывезла шыльду. “Цяпер нават калі нас не стане, кожны, хто трапіць на могілкі, будзе ведаць, што тут пахаваны партызан. Зусім малады чалавек, якому было ўсяго 18 гадоў”, – кажа Г.Г.Захарэнка.
І яшчэ адзін помнік удзельнікам вайны ёсць на могілках. Гэта сасна, на якой выразана пяціканечная зорка. Яе зрабілі ў маі 1944-га, калі хавалі нашых абаронцаў. Невядомых і вядомых герояў.
В.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *