Две лишние сотки

Общество

“З’яўляюся членам садаводчага кааператыва “Дружба”, які знаходзіцца ў Праніках, маю ўчастак памерам 15 сотак, а побач з ім – соткі дзве пустуючай зямлі. Ніхто на іх не будзе прэтэндаваць, бо плошча невялікая, чуў, што ў такіх выпадках, калі зямля не выкарыстоўваецца, можна далучаць яе да ўчасткаў, якія апрацоўваюцца”.
За адказам мы звярнуліся да начальніка землеўпарадкавальнай службы Ушацкага райвыканкама Анатоля Аляксандравіча Красько.
– Па існуючым заканадаўстве, згодна артыкулу 36 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі, памер участка, які перадаецца ў прыватную ўласнасць, пажыццёвае наследаванне або арэнду для вядзення садаводства або дачнай будоўлі на аднаго члена таварыства не можа перавышаць 0,15 гектара. Магчыма, што будуць прыняты нейкія змены, якія адрэгулююць падобныя пытанні, аднак пакуль што падстаў для пашырэння участка няма.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *