Температурный режим на предприятиях проверят технические инспекторы Федерации профсоюзов Беларуси

В общественных организациях

Захаванне тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах правераць тэхнічныя інспектары Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. З 1 па 31 снежня нацыянальны прафцэнтр праводзіць месячнік грамадскага кантролю за тэмпературным рэжымам на працоўных месцах. Тэхнічныя інспектары працы федэрацыі ажыццяўляюць праверкі і рэйды ў арганізацыях па ўсіх рэгіёнах краіны, звяртаючы ўвагу на адпаведнасць заканадаўства пры рабоце ў неспрыяльных умовах надвор’я, стан санітарна-бытавых памяшканняў і забеспячэнне работнікаў спецадзеннем і абуткам. У Віцебскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў працуе “гарачая лінія”, якая дазваляе аператыўна выяўляць недахопы і парушэнні правілаў і нормаў аховы працы і прымаць меры па іх выпраўленні. Любы работнік можа паведаміць аб парушэннях па тэлефоне (8-0212) 35-87-81 з 8 да 12 і з 13 да 17 гадзін. Тэхнічныя інспектары працы выедуць на месца і правераць інфармацыю, якая паступіла.

Па матэрыялах прэс-службы ФПБ па Віцебскай вобласці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *