Госавтоинспекция совместно с органами принудительного исполнения будет выявлять водителей-должников

Закон - один для всех

Не зусім звычайная карціна адкрылася ў мінулую пятніцу ў другой палове дня на аўтадарозе Ушачы-Зябкі ля магазіна “Заходні”. Калі да праверак з боку Дзяржаўтаінспекцыі і ўдзелу ў рэйдавых мерапрыемствах журналістаў аўтаўладальнікі ўжо прызвычаіліся, то прысутнасць супрацоўнікаў аддзялення прымусовага выканання раёна, мякка кажучы, здзівіла. Пасля ўзгаданага дзейства давялося пачуць ад насельніцтва самыя розныя меркаванні: маўляў, шукалі сведак крадзяжу, лавілі ўгоншчыкаў… Аднак ніводны з гэтых варыянтаў не адпавядаў рэчаіснасці, а ўшачанам варта прывыкаць да такіх праверак на дарозе.

Справа ў тым, што тэрытарыяльныя падраздзяленні ДАІ і органы прымусовага выканання ў працэсе сумесных рэйдавых мерапрыемстваў будуць выяўляць вадзіцеляў-даўжнікоў. Раней такія рэйды праходзілі кропкава, цяпер адзіны дзень спагнання будзе праводзіцца ў кожным рэгіёне Беларусі на пастаяннай аснове.

Калі ў вадзіцеля, якога спыніў работнік ДАІ, ёсць неаплачаны доўг, яму давядзецца на месцы разбірацца з судовым выканаўцам. Інфармацыя аб наяўнасці доўгу правяраецца па базе, у якой пазначаны ўсе штрафы і запазычанасці, напрыклад, па аліментах, камунальных плацяжах і г.д. Злосны неплацельшчык можа тут жа пазбавіцца магнітолы, іншых карысных рэчаў, што маюцца пры ім, а пры вялікай суме запазычанасці – нават стаць пешаходам (транспартны сродак у такім разе накіруюць на штрафстаянку да вырашэння пытання). Пад увагу судовых выканаўцаў трапяць і пасажыры спыненых аўтамабіляў.

Зараз на вытворчасці ў аддзяленні прымусовага выканання Ушацкага раёна знаходзіцца амаль 1,5 тысячы спраў, а гэта каля 600 даўжнікоў. І хоць пятнічная праверка не выявіла нікога з іх, расслабляцца не варта: падобныя рэйды будуць праводзіцца штомесяц, мяняючы час і месца дыслакацыі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *