ПМК-66 заканчвае перакрыццё даху на дзіцячым яслях-садзе №3, дзе, як паведамлялася, вядзецца капітальны рамонт. Дах плошчай 1200 квадратных метраў змяніў форму з плоскага на скатны, што робіць аб’ект больш надзейным у эксплуатацыі. Як і ў яго “брата” – сада №4, ён зроблены з металачарапіцы, толькі не зялёнага, а карычневага колеру.
На рамонце зараз задзейнічаны брыгады Сяргея Уладзіміравіча Курбакі і Аляксандра Вітальевіча Касіча. У снежні работнікі ПМК-66 прыступяць да ўнутраных работ, пачнуць разборку старых канструкцый: пліткі, падлогі, дзвярэй.
Завяршэнне аб’екта залежыць ад наяўнасці сродкаў. Усяго на рамонт патрэбны адзін мільён 700 тысяч рублёў, з якіх асвоена 300. Паколькі на будучы год запланавана выдзеліць 750 тысяч, то здача ясляў-сада ў эксплуатацыю, хутчэй за ўсё, ажыццявіцца ў канцы 2019 года.