Работники организаций и предприятий Ушаччины поборолись за звание лучших на районных соревнованиях по стрельбе

Cпорт

Раённыя спаборніцтвы па кулявой стральбе прайшлі у панядзелак у ціры Ушацкай школы. Спрачаліся за перамогу 12 каманд прадпрыемстваў і арганізацый Ушаччыны. Барацьба атрымалася вельмі ўпартай, пра што сведчыць шчыльнасць вынікаў. Прызёраў у камандным першынстве раздзяліў усяго адзін бал. У выніку першае месца атрымала каманда Глыбачанскай школы, на другім – ДЮСШ, на трэцім – Ушацкая СШ. У асабістым заліку самым трапным у мужчын з вынікам 46 ачкоў стаў прадстаўнік ДЮСШ Раман Фядосенка, на адзін бал менш у прызёраў Уладзіміра Верлава з той жа арганізацыі і Уладзіміра Аўдошкі (райвыканкам). Не адстала і прыгожая палова: таксама 46 ачкоў на рахунку Вікторыі Пліскевіч з Глыбачкі, 45 – у Таццяны Плікат (Ушацкая школа), Аляксандра Сайко з прыгаданага аграгарадка паказала вынік 42 балы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *