Ва ўшачанак ёсць магчымасць пазмагацца за званне самай прыгожай дзяўчыны нашай краіны. Конкурс праводзіцца ў тры этапы: два першыя – раённы і абласны – будуць адборачнымі, заключны, які складаецца з паўфіналу і фіналу, пройдзе ў Мінску наступнай вясной.
Ва Ушачах кастынг удзельніц пройдзе 8 снежня ў цэнтры культуры і народнай творчасці. Але для таго, каб трапіць у лік удзельніц, варта паспяшацца, бо да канца тэрміну падачы заявак засталіся лічаныя дні – гэта можна зрабіць да 1 лістапада па тэлефонах: 2-75-67 і 2-02-37.
Варта мець на ўвазе, што да ўдзельніц конкурсу маецца шэраг патрабаванняў. Дзяўчаты павінны быць грамадзянкамі Беларусі і пастаянна пражываць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы ці працы), мець узрост ад 18 да 24 год уключна на дату правядзення фіналу (май 2018 года), рост не менш 174 см. Да конкурсу дапускаюцца асобы, ніколі не браўшыя шлюб і не маючыя дзяцей. Абавязковыя ўмовы – адсутнасць татуіровак і пірсінгу, а таксама адносін да фота- і відэаматэрыялаў эратычнага і парнаграфічнага кшталту.