В период осенних каникул в Ушачах будут работать 4 лагеря для детей с дневным пребыванием

Общество

Падчас асенніх канікул ва Ушачах для 140 вучняў устаноў адукацыі раёна будуць працаваць 4 лагеры з дзённым знаходжаннем: спартыўна-аздараўленчы (на базе ДЮСШ) на 40 месцаў, “Вясёлка талентаў” (у раённым цэнтры дзяцей і моладзі) – на 20, а таксама “Сонейка” для вучняў малодшых класаў і лагер для падрыхтоўкі старшакласнікаў да алімпіяд па вучэбных прадметах – ва Ушацкай школе на 60 і 20 месцаў адпаведна.

Конкурсныя і забаўляльныя праграмы, гульні-падарожжы і віктарыны, прафілактычныя гутаркі і спартландыі, наведанне фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы” – няпоўны пералік мерапрыемстваў, што будуць арганізаваны для школьнікаў з 30 кастрычніка па 4 лістапада. Усё – для творчага развіцця, умацавання здароўя, фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі і пашырэння далягляду падрастаючага пакалення.

Зрэшты, запісацца ў лагеры яшчэ ёсць магчымасць. Удакладніць патрэбную інфармацыю можна непасрэдна ва ўстанове адукацыі, на базе якой ён будзе працаваць, ці ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама па нумары 2-74-92.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *