Неудачливые трактористы. Трое жителей Полоцкого района на Ушаччине пытались украсть трактор из частного подворья

Закон - один для всех

Злачынную аперацыю напрыканцы сакавіка бягучага года паспрабавалі ажыццявіць ва Ушацкім раёне трое жыхароў Полаччыны. Трактар Т-40 яны прыгледзелі ў вёсцы Ляхава, дзе пражывала бабуля аднаго іх. Было вядома зламыснікам і тое, што гаспадары транспартнага сродку дома адсутнічаюць. Загадзя ўпэўніліся яны і ў ненадзейнасці замкоў на гаражы.

Да аперацыі палачане падрыхтаваліся надзвычай грунтоўна: прывезлі каністру з палівам, прыгналі аўтамабіль ГАЗ-66, каб завесці трактар з буксіру, размеркавалі ролі ў ажыццяўленні задуманага. Напэўна, таму так хутка і ўдалося зламыснікам зламаць запоры, падчапіць тэхніку тросам і выцягнуць яе на трасу. Вось толькі далей ім давялося сутыкнуцца з шэрагам праблем. Завесці трактар не атрымоўвалася – гаспадар, нібы адчуваючы нядобрае, адкруціў дэталь з паліўнай помпы. Калі ж пачаў ламацца яшчэ і ГАЗ, нячыстым на руку грамадзянам давялося тэрмінова мяняць планы. Трактар схавалі ў кустах непадалёк ад дарогі (меркавалі забраць пазней), а аўтамабіль пакінулі прама ў цэнтры аграгарадка Глыбачка. Самі ж з’ехалі дамоў, адклаўшы завяршэнне аперацыі на больш спрыяльны час.

Вось толькі гэтаму не было суджана збыцца. Ужо раніцай пра знікненне трактара з гаража гаспадарам паведамілі суседзі. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі транспартны сродак і саміх зламыснікаў. Усе трое затрыманы, у адносінах іх была ўзбуджана крымінальная справа. Суд прызнаў палачан вінаватымі ў крадзяжы, здзейсненым групай асоб, і назначыў ім пакаранне ў выглядзе 1,5 года пазбаўлення волі кожнаму. Праўда, аднаму, дагэтуль чыстаму перад законам, дадзены шанс на выпраўленне: гэтая санкцыя не будзе прыменена, калі на працягу года грамадзянін зноў не пераступіць мяжу закона і будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязкі.

Д.КЛАЧОК, следчы раённага аддзела Следчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *