В Ушачах прошёл волейбольный турнир, посвящённый Дню матери

Cпорт

Турнір па жаночым валейболе, прысвечаны Дню маці, у нашым раёне стаў традыцыйным. Настолькі, што і каманда з Лепеля на ім ужо як свая і прыязджае па першым запрашэнні. А тым больш сёлета, калі іх заінтрыгавалі новым сучасным комплексам.

Асвоіліся госці, да слова, нават лепей за гаспадароў. Паколькі нашы каманды, а было іх чатыры: “Вікторыя”, райспажыўтаварыства, Ільюшынскай і Ушацкай школ, раней не гулялі ў такой вялікай зале – валейбольная пляцоўка здавалася лялечнай, столькі прасторы заставалася за яе межамі. А вось лепяльчане праводзяць у падобнай прасторнай зале і сустрэчы, і трэніроўкі, таму і адчувалі сябе ўпэўнена. Пахвалявацца ім давялося толькі падчас першай партыі з “Вікторыяй”, калі гульня ішла мяч у мяч, а кожнае ачко здабывалася пасля доўгага розыгрышу мяча.

А вось інтрыг з гульнёй у тры партыі не было наогул. У выніку “Вікторыя” саступіла лепяльчанкам і заваявала срэбра, у няпростай барацьбе абыграўшы ілью­шынскую каманду. Апошнія, як і раней, выступалі роўна, змагаліся за кожны мяч і проста саступілі вопыту – больш узроставым камандам, у адной з якіх гуляла іх былы трэнер А.А.Крывапушчанка.

Прыкметна “падраслі” і дзяўчаты Ушацкай школы. Ва ўсялякім выпадку яны не аддавалі партыі начыста, а змагаліся і выглядалі дастойна, заняўшы ў выніку чацвёртае месца. А вось каманда райспажыўтаварыства на гэты раз саступіла ўсім. І прычына толькі адна – каб гуляць зладжана, трэба трэніравацца рэгулярна, а не сустракацца на пляцоўцы за дзень да спаборніцтваў. Мяркую, што ўмовы “Юнацтва-Ушачы” стануць штуршком менавіта для гэтага. Ну а большасць валейбалістак пасля матча перамясціліся ў басейн, каманда лепяльчан, ва ўсякім разе, упоўным складзе і нават з балельшчыкамі. Канечне, яны засталіся задаволенымі і ахвотна фатаграфаваліся на фоне новага комплексу, збіраючыся вярнуцца сюды не толькі на валейбольны турнір.

Вольга КАРАЛЕНКА.

На здымках: каманды Ільюшынскай і Ушацкай школ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *