Правовой инспектор Федерации профсоюзов Беларуси Л.Волкова провела приём граждан в Ушачском районе

В общественных организациях

За амаль дзве гадзіны, якія напрыканцы верасня правяла на прыёме грамадзян у Ільюшыне прававы інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ларыса Вікенцьеўна Волкава, яна сустрэлася не з адным дзясяткам сельскіх жыхароў, але са зваротам да яе прыйшоў толькі рабочы ААТ “Ільюшынскі” Анатоль Францавіч Цар. Ён скардзіўся на здароўе, якое не дазваляе выконваць некаторыя віды работ, і цікавіўся магчымасцю атрымання групы інваліднасці. Мужчына праходзіў абследаванне ў адной з медустаноў Полацка, дзе яму прызначылі ІІІ групу, але ў абласной бальніцы яе не пацвердзілі. І хаця пытанне было не зусім “па адрасе”, бо Ларыса Вікенцьеўна ўзначальвае Віцебскую абласную арганізацыю Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, пытанне А.Ф.Цара яна абяцала перадаць па кампетэнцыі – спецыялістам сферы аховы здароўя.

На заўвагу дырэктара “Ільюшынскага” Сяргея Анатольевіча Халімоненкі аб тым, што прыём было б лепей арганізаваць ва Ушачах – тады і колькасць жадаючых трапіць на яго, магчыма, была б большай – Л.В.Волкава адказала, што Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі зараз асэнсавана “ідзе ў народ”, прававыя інспектары наведваюць аграгарадкі і малыя населеныя пункты, каб і ў жыхароў глыбінкі была больш зручная магчымасць агучыць свае праблемы.

Як паведаміў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Мікалаевіч Круглік, які таксама прысутнічаў на прыёме, прававыя інспектары працы абласнога аб’яднання ФПБ наведваюць рэгіёны ў апошні чацвер кожнага месяца. Чарговы прыём ва Ушачах запланаваны на 26 кастрычніка. Час яго правядзення і сферу дзейнасці інспектара мы паведамім у адным з бліжэйшых нумароў, але ўлічваючы месца правядзення – на базе ПМК-66 – хутчэй за ўсё гэта будзе прадстаўнік абласнога аб’яднання прафсаюза будаўнікоў.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *