Апошняя падрыхтоўка перад адкрыццём фізкультурна-аздараўленчага комплексу прайшла ў мінулую суботу. Каля 70 чалавек з розных прадпрыемстваў і ўстаноў гарпасёлка прыбіралі памяшканні ад будаўнічага пылу, стрыглі газон і высякалі дробнае кустоўе на прылеглай тэрыторыі. Кіраўніцтва раёна выказвае падзяку ўсім службам, якія накіроўвалі на суботнікі сваіх супрацоўнікаў, а тыя старанна дапамагалі прывесці вялікі комплекс у належны выгляд. Як адзначыў намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы Ушацкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы С.Кіслы, 6 кастрычніка, у пятніцу, у 14.00 разам з адкрыццём “Юнацтва-Ушачы” там пройдзе традыцыйны маладзёжны турнір па дзюдо памяці С.Шэдзько. Прымуць удзел у спаборніцтвах каля 100 чалавек, у тым ліку і расійскія спартсмены.
Ну а да заняткаў у “Юнацтве” запрашаюцца ўшачане незалежна ад узросту.
Маглі б і назву зрабіць на беларускай мове «Юнацтва».