Не забудьте привить своих домашних питомцев от бешенства

Здравоохранение

Шаленства – вострае інфекцыйнае захворванне, якое ўзнікае пасля ўкусу заражанай жывёлы, працякае з цяжкім паражэннем нервовай сістэмы і заканчваецца, як правіла, смерцю. Крыніцай інфекцыі для 60 працэнтаў хворых служаць сабакі, для 24 – лісіцы, 10 – каты, па 3 працэнты – ваўкі і іншыя жывёлы.

Шаленства сустракаецца амаль ва ўсіх краінах свету і штогод забірае каля 55 тысяч жыццяў. Ва Ушацкім раёне ў бягучым годзе жывёл з такім дыягназам не выяўлена, аднак колькасць пакусаных людзей склала не адзін дзясятак.

Класічныя прыкметы шаленства вядомыя нават неспецыялісту: агрэсія, слінацячэнне, боязь вады, парушэнне мімікі з прычыны паралічу тваравых нерваў. Любая рэзкая змена паводзін жывёлы павінна насцярожыць.

Вакцынаваць любімца ад шаленства неабходна штогод. Сучасныя вакцыны дазваляюць праводзіць імунізацыю жывёлы з трохмесячнага ўзросту без усялякіх негатыўных наступстваў для арганізма.

Калі вас укусілі бяздомны кот ці сабака, любая дзікая жывёла, неадкладна звярніцеся ў траўматалагічны пункт. “Сорак уколаў у жывот” – гэта міф, дзіцячая страшылка. Сучасны прафілактычны курс лячэння складаецца з усяго некалькіх (парадку шасці) унутрамышачных ін’екцый вакцыны і сыраваткі.

Калі ёсць магчымасць, жывёлу, якая вас пакусала, трэба даставіць у дзяржаўную ветэрынарную станцыю або станцыю па барацьбе з хваробамі жывёл па месцы знаходжання. Там істота падвяргаецца 10-дзённаму каранціну. Пры наяўнасці заражэння за гэты час яна загіне.

В.РАШАТНЁВА, памочнік урача-эпідэміёлага Ушацкага РЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *