В Ушачах возле костёла Святого Лаврентия ведутся поисковые работы

Общество

Пошукавыя работы вядуцца ля касцёла Святога Лаўрэна ў г.п.Ушачы. Дазвол на іх правядзенне дадзены згодна рашэння райвыканкама на падставе звароту грамадскага аб’яднання “Народны саюз Германіі па доглядзе за ваеннымі магіламі”. Раскопкі праводзяцца сумесна з ваеннаслужачымі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для эксгумацыі астанкаў нямецкіх салдат і іх наступнага перапахавання на зборных нямецкіх салдацкіх могілках у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Расходы па навядзенні парадку пасля заканчэння раскопак бярэ на сябе нямецкі бок за кошт сродкаў “Народнага саюза Германіі па доглядзе за ваеннымі магіламі”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *