Лук весом больше килограмма уродил у наших читателей. А что особенного выросло на ваших грядках?

Общество

“Ух ты, ну і муляж!” – гавораць усе, хто заходзіць у рэдакцыю і бачыць гіганцкі экспанат эксібішан. І не вераць, што гэта сапраўдная цыбуля, што вырасла са звычайнай чорнай драбінкі насення. Нам жа яе прынеслі адразу два нашых чытачы. Цыбуліна Н.Л.Корань (на здымку) заважыла 1200 грамаў, таксама як і ў С.А.Белагрыўцава.

– Высаджваю насенне ў першыя дні сакавіка. І галоўнае, каб расада не выцягнулася ў нітку, – гаворыць Наталля Леанідаўна Корань, якая любіць разрадку на зямлі. – Для гэтага даводзіцца пагуляць, перастаўляць з аднаго акенца на другое, выносіць на балкон для загартоўкі. А праз месяц пераставіла скрыню ў полікарбанатную цяпліцу і накрыла плёнкай у шэсць слаёў. Расада адчувала там сябе цудоўна і да высадкі мела такое пяро, што мы рабілі салату. Дарэчы, перад пасадкай яго абавязкова трэба пастрыгчы, пакінуўшы сантыметры тры. Хоць у маі яшчэ было холадна, загартаванай цыбульцы гэта было не страшна. Паколькі прадбачыла добры ўраджай – пакінула вялікае міжрадкоўе, палівала і абавязкова рыхліла, каб даць караням кісларод. Ніякай падкормкі не раблю наогул, хіба што аксідатам торфу, аднак высаджваю ў цудоўны перагной, які атрымліваю з гною ад трусоў і раслінных рэшткаў, што за лета пераправае ў кампоставай кучы. Вось і ўсе сакрэты. Вырастае цыбуля добрай заўсёды, ну а сёлета асабліва. Акрамя таго, што яна буйная, яшчэ і сакавітая, салодкая, без горычы, што ўласціва звычайнай цыбулі. Насмажым адну такую – і цудоўны гарнір на ўсю сям’ю. І ў салату з сырой агароднінай добра падыходзіць. Зразумела, каб атрымаць такі багаты ўраджай, трэба папрацаваць. Аднак задавальненне ад такога ўраджаю варта клопату пра яго. Абавязкова паспрабуйце.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *