Какие административные процедуры можно осуществить в электронной форме в Беларуси?

Общество

Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь устаноўлены пералік адміністрацыйных працэдур, якія належаць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг у дачыненні да грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 14 ліпеня 2017 года №529, што ўступіла ў законную сілу 15 ліпеня.

Дакументам вызначаны тэрміны правядзення арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па стварэнні ўмоваў для ажыццяўлення названых адміністрацыйных працэдур праз адзіны партал электронных паслуг, спосабы доступу да партала, дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi, да кампетэнцыі якіх адносіцца ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур.

Міністэрства ўнутраных спраў разам з Нацыянальным цэнтрам электронных паслугаў на працягу 2017-2018 гадоў праводзіць пераводы ў электронную форму наступныя адміністрацыйныя працэдуры па заявах грамадзян:

  • рэгістрацыя замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, якая часова знаходзіцца ў Беларусі;
  • выдача грамадзяніну Рэспублікі Беларусь і замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства, якая пастаянна жыве ў Беларусі, дакумента аб запрашэнні іншаземца ў нашу краіну.

Сёлета ствараюцца ўмовы для падачы ў электроннай форме заяваў на выдачу спецыяльнага дазволу на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь замежным грамадзянам або асобам без грамадзянства. Падаваць такія заявы праз адзіны партал электронных паслуг прадстаўнікі юрыдычных асоб і індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць са студзеня 2018 года.

У 2019-м будзе рэалізавана ўзгадненне ў электроннай форме запрашэнняў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на навучанне. Пры гэтым застаецца магчымасць асабістага звароту грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў, каб ажыццявіць названыя адміністрацыйныя працэдуры.

Д.ПЧОЛКА, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *