Ушачский промкомбинат шьёт качественное постельное бельё ярких расцветок

Общество

“Вы ж не забудзеце зазірнуць на склад нашай прадукцыі? Мы новую партыю бялізны пашылі – такія расфарбоўкі арыгінальныя!” – падобнымі словамі літаральна штораз сустракаюць мяне на Ушацкім прамкамбінаце, калі даводзіцца бываць там па журналісцкіх справах. І, прызнаюся, рэдка калі выходжу адтуль без чарговай пакупкі. Магчыма і дзешавейшыя пасцельныя камплекты на тым жа рынку, але набытыя на нашым камбінаце гадамі не зношваюцца, не губляюць колеру пасля мыцця, бо выраблены з выключна якаснай сыравіны.

– У асноўным для пашыву бялізны выкарыстоўваецца бязь, – расказвае начальнік швейнага цэха Алена Казьяніна. – Але нядаўна мы пачалі шыць шыкоўныя двухспальныя камплекты з папліну і паркалю – тканіны, якія закупляем на віцебскім прадпрыемстве “Тэхналіт”, маюць яркія насычаныя колеры, яны трывалыя, як і бязь, аднак яшчэ больш гладкія, бліскучыя, вельмі прыемныя да цела. Паплін мае яшчэ адзін важкі плюс – тканіна амаль не мнецца, ну а камплекты з паркалю ў Еўропе адносяць да класу “люкс”.

Зрэшты, калі набываць вырабы непасрэдна на прамкамбінаце, без гандлё­вай надбаўкі, яны абыдуцца дзешавей. Зусім нядорага тут каштуюць вафельныя ручнікі, можна таксама купіць насыпкі, пледы. Якасць сваёй прадукцыі ўшацкія прамыслоўцы гарантуюць.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

На здымку: закройшчык Т.Міцкевіч з узорамі прадукцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *