Одна из строительных площадок в Ушачах — капитальный ремонт детского сада №3

Общество

Вежы кранаў узвышаюцца зараз у канцы вуліцы Савецкай і сведчаць аб тым, што менавіта тут вядуцца вялікія будаўнічыя работы. Нядаўна ў гарпасёлку распачаўся капітальны рамонт дзіцячага сада №3. І хоць генеральным падрадчыкам з’яўляецца Шумілінская ПМК, асноўныя работы на гэтым этапе выконваюць нашы спецыялісты. Тры брыгады ПМК-66: дзве – цесляроў і адна – муляраў, з кранаўшчыком і зваршчыкам актыўна займаюцца рэканструкцыяй даху.

Шчыруюць над садам дваццаць чалавек. Чвэрць з іх – маладыя спецыялісты, сярод якіх і майстар будаўніча-мантажных работ Антон Ігаравіч Шчадроў, які сочыць за кантролем якасці і пры неабходнасці тлумачыць праектныя чарцяжы. Па яго словах, за паўтара месяца будаўнікі са сваімі брыгадзірамі Пятром Леанідавічам Мяніцкім, Сяргеем Уладзіміравічам Курбакам, Аляксандрам Віктаравічам Касічам дэманціравалі стары небяспечны і працякаючы дах, вентыляцыйныя шахты, сцены-парапеты, распачалі новую кладку апошніх і вентканалаў, усталявалі дзве кроквенныя сістэмы з супрацькандэнсатнай плёнкай, залілі жалезабетонны маналітны пояс, арміравалі бетонныя прагоны. На даху яшчэ застаецца зрабіць значны аб’ём работ. Толькі пасля гэтага прыйдзе чарга ўнутранага рамонту і добраўпарадкавання тэрыторыі.

Сёлета на аб’ект выдзелена толькі 3 мільярды рублёў з 18 неабходных. Таму зразумела, што рэканструкцыя сада ў гэтым годзе не завершыцца. Аднак, каб хутчэй закрыць дах і не дачакацца восеньскіх дажджоў,  будаўнікі выходзяць на працу і ў выхадныя дні.

Вольга СЕВЕРЫНА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *