Новыя аўтобусныя павільёны нядаўна з’явіліся на ўшацкіх аўтадарогах рэспубліканскага значэння – у Сарочыне і Ліпаўках. Іх замена была планавай, паколькі ранейшыя ўжо знаходзіліся ў аварыйным стане. Работнікі ДЭУ-37 дэманціравалі старыя прыпынкі, устанавілі новыя павільёны, правялі рамонт пасадачных месцаў, устаноўку бардзюраў. Як нам паведаміў начальнік Ушацкай лінейна-дарожнай дыстанцыі ДЭУ-37 П.П.Кляшчонак, у хуткім часе новае аблічча набудуць і яшчэ некалькі аўтобусных прыпынкаў на буйных трасах Ушаччыны – у Чарсцвядах, Слабадзе, Праніках, Старыне, Весніцку і Мазуліне.