Спачатку былі заручаны

Общество

чаго пачынаецца ваш сямейны альбом? Як праві- ла, са шлюбнага здымка. А ён можа быць намнога паўней. Уявіце, што на першай старонцы вы падаеце заяву на рэгістрацыю шлюбу. А вось і заручаны – момант афіцыйнага апавяшчэння пра намер узяць у жонкі абранніцу. Звычайна менавіта ў гэты дзень юнак дарыў каханай пярсцёнак, а прыняць яго – азначала пагадзіцца. З гэтага дня маладыя пачыналі насіць статус жаніха і нявесты. Пярсцёнак пасля шлюбу здымаўся, захоўваўся і пры ўдачлівым шлюбе перадаваўся ў спадчыну. Гэта традыцыі, якія мы ў стане працягваць.

Зрабіць урачыстым і памятным менавіта гэты момант заручын прапаноўвае маладым аддзел загса. У прысутнасці гасцей, па сцэнарыю, які мы распрацуем для вас ці разам з вамі, вы пройдзеце рытуал і стане- це жаніхом і нявестай. Гэтая публічная працэдура падкрэсліць прыгажосць вашых адносін і сур’ёзнасць намеру. А таксама з’явіцца магчымасць пазнаёміцца з роднымі абодвух бакоў.

Правесці заручыны можна ў любы час да шлюбу. Будзем чакаць вас, маладыя. Чым больш урачыстых дат будзе ў вашых сем’ях, тым лепш, дарэчы, паслуга гэта абсалютна бясплатная.

А.МАЛАШЧАНКА,начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *