Прафілактычная акцыя пад такой назвай праводзілася на мінулым тыдні па ўсёй краіне. Пад пільны нагляд праваахоўнікаў трапілі вадзіцелі двухколавых транспартных сродкаў, якія не сябруюць з законам. У рамках акцыі ва Ушацкім раёне супрацоўнікамі аддзялення ДАІ райаддзела міліцыі зафіксавана 75 парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Сапраўдным рэкардсменам па колькасці атрыманых за раз адміністрацыйных пратаколаў – ажно шасці – стаў жыхар аграгарадка Ільюшына: не маючы вадзіцельскага пасведчання, ён у стане алкагольнага ап’янення і без моташлема сеў за руль свайго незарэгістраванага, непрайшоўшага тэхагляд мапеда і стаў віноўнікам дарожна-транспартнага здарэння.
Акцыя завершана, аднак прафілактычныя мерапрыемствы працягваюцца.