Жители Матырино радуются новому асфальту

Общество

Такой дарозе, якая ўжо часткова пракладзена ў Матырыне, можа пазайздросціць любы населены пункт. Там работнікі ДРБУ-105 завяршаюць укладку новага асфальту, які ляжа па цэнтральнай вуліцы былой сядзібы гаспадаркі ў напрамку на вёску Салонец. Матырына – па-ранейшаму вялікі населены пункт, а вось дарога знаходзілася ў аварыйным стане. Менавіта таму летась і быў ўключана ў план па цякучым рамонце участак працягласцю 1,8 кіламетра. Аб’ект, распачаты ў чэрвені, мяркуюць здаць у гэтым месяцы. Дарожнае палатно зараз настолькі раўнюткае, што па ім літаральна коцішся, а кошт гэтага задавальнення – 160 тысяч рублёў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *