«Наша забота, а не енота!»Необычный конкурс объявили движение «Цель 99» и оператор вторичных материальных ресурсов

Общество

Абмяркоўваючы тэму сартавання адходаў у нашай краіне, людзі часта прыводзяць у прыклад арганізацыю такой работы за мяжой. Адгэтуль і з’явілася ідэя незвычайнага конкурсу, які праводзіцца ў працяг рэкламнай кампаніі “Наш клопат, а не янота” і накіраваны на распаўсю­джанне сярод насельніцтва адказнага стаўлення да бытавых адходаў.

Арганізатары – рух “Мэта 99” і дзяржаўная ўстанова “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў” – прапаноўваюць жыхарам Беларусі падчас летняга адпачынку за мяжой звярнуць увагу на тое, як іншаземцы абыходзяцца з адходамі, каб потым падзяліцца ўражаннямі ад убачанага. Для гэтага трэба напісаць тэкст, суправадзіўшы яго фатаграфіямі, або зняць відэа і прыняць удзел у конкурсе аматарскіх рэпартажаў. Гэтыя матэрыялы дапамогуць папулярызацыі раздзельнага збору адходаў у Беларусі, а нейкія ідэі, магчыма, будуць рэалізаваны ў нашай краіне.

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: “Лепшыя тэкставыя рэпартажы” (чатыры прызавыя месцы), “Лепшыя відэарэпартажы” і “Лепшыя інтэрв’ю з мясцовымі жыхарамі” (па тры). Матэрыялы прымаюцца да 30 верасня, вынікі конкурсу будуць абвешчаны 12 кастрычніка. Аўтараў лепшых творчых работ узнагародзяць планшэтамі і mp3-плэерамі, усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць памятныя сувеніры.

Палажэнне аб правядзенні конкурсу, правілы для ўдзельнікаў і форма заяўкі размешчаны на сайце руху “Мэта 99”: www.target99.by.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *