Как получить целевое направление в учебные заведения сельскохозяйственного профиля

Общество

Нядаўна ўсім мірам спрабавалі дапамагчы маладому чалавеку з пераразмеркаваннем. Атрымаўшы спецыяльнасць ветурача, ён трапіў на Брэстчыну. Маці ж меркавала, што сын працаваць будзе ў Віцебскай вобласці і зможа часцей прыязджаць да дому, каб дапамагчы… Аднак нічога так і не атрымалася, малады чалавек будзе вымушаны адпрацаваць два гады на сваім першым месцы. Прывяла гэты прыклад не проста так. А каб зараз, калі ўшацкія выпускнікі выбіраюць вучэбную ўстанову, задумаліся над перавагамі мэтавага размеркавання.

Па-першае, спынюся на ВНУ, каледжах і ліцэях, у якія райсельгасхарч дае мэтавыя накіраванні. Гэта Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (Горкі), Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск), Полацкі, Гарадоцкі, Смальянскі аграрныя каледжы і Віцебскі каледж ветэрынарнай медыцыны. Як бачна – гэта ўсе вядучыя навучальныя ўстановы сельскагаспадарчага профілю, якія маюць выдатную базу, багатую гісторыю выкладання і даюць добрыя веды. Выпускнікоў гэтых ВНУ невыпадкова называюць кузняй кіруючых кадраў у краіне. Вельмі прэстыжныя і спецыяльнасці: тэхнічнае забеспячэнне працэсаў у сельскай гаспадарцы, аграномія, ветэрынарыя, сельскае будаўніцтва, бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт, энергетычнае забеспячэнне.

А цяпер пра перавагі мэтавага накіравання. Па-першае, яшчэ падчас вучобы студэнт мае павышаную стыпендыю – даплату робіць гаспадарка, якая заключыла дагавор. Выпускніку гарантавана першае працоўнае месца – вельмі вялікі плюс, калі ўлічыць, што пры платным навучанні вы вымушаны шукаць яго самастойна, а чалавеку без вопыту складана канкурыраваць з прафесіяналамі. А пры тым, што рынак працы звужаецца, многія ВНУ даюць так званае вольнае размеркаванне нават тым студэнтам, якія вучыліся на бюджэтнай форме. Падумайце і звяртайцеся ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Ушацкага райвыканкама: як за больш падрабязнай кансультацыяй (тэлефон 2-78-05), так і за мэтавым накіраваннем.

А.ПАПКО, галоўны спецыяліст райсельгасхарча.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *