Наркотик «лёгкий» — последствия тяжёлые

Закон - один для всех

Спайс – небяспечны наркотык, які вельмі хутка разбурае арганізм. Пад яго ўз­дзеяннем здзяйсняюцца самагубствы і цяжкія злачынствы.

Магчыма, некаторыя людзі, што мусяць паспрабаваць гэты, на іх погляд “нявінны” наркотык або прапануюць яго іншым, не ўсведамляюць, што становяцца на небяспечны ці нават злачынны шлях. Варта нагадаць, што ў нашай краіне прадугледжаны шэраг відаў адказнасці за дзеянні, звязаныя з абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Так, нават простае з’яўленне ў грамадскім месцы “пад кайфам” можа быць пакарана штрафам ад 5 да 10 базавых велічынь, ужыванне “на людзях” спайсу і іншых падобных сродкаў – ад 10 да 15, а знаходжанне ў такім стане на працоўным месцы – ад 8 да 12.

А вось выраб і распаўсюджанне наркотыкаў цягнуць за сабой ужо крымінальную адказнасць. Набыццё, захоўванне, перавозка або выраб наркотыкаў для ўласнага ўжывання караюцца абмежаваннем або пазбаўленнем волі на тэрмін да 5 год. Калі ж усё гэта робіцца ў мэтах збыту – ад 5 да 8 год пазбаўлення волі. Яшчэ больш суровыя санкцыі чакаюць тых, хто “папаўся” на такой справе не ўпершыню, дзейнічаў групай, збываў наркотыкі на тэрыторыі ўстаноў адукацыі, бальніц, ЛПП, у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, непаўналетнім асобам – ад 8 да 15 год. Калі ж у выніку названых дзеянняў загінуў чалавек, суд можа прызначыць злачынцы ад 12 да 25 год пазбаўлення волі.

А вось асобы, якія дабравольна здалі наркатычныя сродкі ці псіхатропныя рэчывы, дапамаглі прадухіліць ці раскрыць звязаныя з імі злачынствы, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці.

С.ЦІХАНЁНАК, намеснік начальніка Ушацкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *