У суботу каля апоўначы ўшацкім выратавальнікам паступіў сігнал аб пажары дома ў вёсцы Старынка Жарскага сельсавета. Пасля гадзіны барацьбы з вогненнай стыхіяй пажарнымі было знойдзена цела – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні каштавала жыцця гаспадару дома 1965 года нараджэння. Агнём пашкоджаны дах, столевае перакрыццё, сцены, маёмасць. З пачатку года ў раёне адбылося ўжо 9 пажараў, на якіх загінула 2 чалавекі.