Активисты Ушачской районной организации РОО «Белая Русь» приняли участие в отчётно-выборной конференции областной организации

В общественных организациях

РГА “Белая Русь” сёння аб’ядноўвае каля 170 тысяч беларусаў, у тым ліку больш 18,5 тысячы жыхароў Прыдзвіння. У мінулую суботу ў Віцебску прайшла трэцяя справаздачна-выбарчая канферэнцыя абласной арганізацыі “Белая Русь”, удзел у якой прынялі і актывісты грамадскага аб’яднання нашага раёна.

За пяць гадоў колькасць членаў “Белай Русі” на Віцебшчыне павялічылася больш чым на 2300 чалавек. Пад сцягам “Белай Русі” аб’ядналіся людзі, якія ўносяць свой уклад у развіццё дзяржавы не толькі на працоўных месцах, але і праз удзел у грамадскіх справах. Як адзначыў у сваім выступленні старшыня абласной арганізацыі Валерый Башметаў, яна выканала галоўную задачу: стала вядомай і запатрабаванай сілай. Члены РГА “Белая Русь” заўсёды задзейнічаны ў мерапрыемствах, прысвечаных галоўным дзяржаўным святам. Аказваецца спонсарская дапамога сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва: дзецям-сіротам, мнагадзетным сем’ям. Толькі ў мінулым годзе на гэтыя мэты з членскіх узносаў накіравана каля 15 тысяч рублёў. Пярвічкі і раённыя арганізацыі “Белай Русі” сумесна з прадстаўнікамі БРСМ удзельнічаюць і ў праектах, накіраваных на рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, вялікая ўвага надаецца ўшанаванню ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў, маці загінуўшых салдат, догляду за воінскімі пахаваннямі, правядзенню ваенна-патрыятычных злётаў, круглых сталоў і многага іншага.

Арганізацыя актыўна ўдзельнічае і ў палітычным жыцці краіны, у прыватнасці, ва ўсіх этапах падрыхтоўкі і правядзення выбарчых кампаній. Важную ролю адыгрывае і дзейнасць грамадскіх прыёмных “Белай Русі”, куды за кансультацыяй або падтрымкай можа звярнуцца любы жадаючы. За пяць гадоў такой магчымасцю на Віцебшчыне скарысталіся больш за 1700 чалавек.

Старшыня РГА “Белая Русь” Аляксандр Радзькоў, які прыняў удзел у рабоце абласной канферэнцыі, падкрэсліў, што за апошнія гады арганізацыя ператварылася ў магутную грамадскую сілу краіны.

– Сёння “Белая Русь” – структура для правядзення любых палітычных кампаній, супольнасць людзей высокай культуры, – сказаў Аляксандр Міхайлавіч. – Мяркуючы па аўтарытэце “Белай Русі”, магчымым шляхам развіцця можа стаць пераўтварэнне грамадскага руху ў палітычную партыю, аднак яшчэ не вычарпаны патэнцыял “Белай Русі” як грамадскага аб’яднання.

Як адзначыў В.Башметаў, Ушацкая раённая арганізацыя ўнесла свой уклад у агульную скарбонку спраў абласной арганізацыі. Сёння ў яе складзе 38 пярвічак, членствам у радах аб’яднання ў 2015 годзе было ахоплена 6,49% насельніцтва працаздольнага ўзросту, у 2016-м – 7,9% (рэспубліканскі паказчык – 3%, абласны – 2,7%).

Многае ў нас атрымалася, некаторыя накірункі дзейнасці патрабуюць удасканалення. З моманту стварэння мы ставілі задачу быць надзейным партнёрам раённай улады. Зроблены важныя і паслядоўныя крокі ў канкрэтных справах, – адзначыла ў сваім выступленні на канферэнцыі намеснік старшыні Ушацкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, старшыня раённага Савета дэпутатаў Вольга Мікалаеўна Захарэнка.

Па выніках агляду-конкурсу на лепшую арганізацыйную структуру Віцебскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Ушацкая раённая арганізацыя атрымала дыплом другой ступені. На канферэнцыі адзначаны і асабістыя заслугі ушачан, членаў аб’яднання.

Важным момантам справаздачна-выбарчай канферэнцыі стала абранне старшыні абласной арганізацыі. Кіраўніком аднаго з самых масавых і аўтарытэтных грамадскіх аб’яднанняў на Віцебшчыне стаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў. В.М.Захарэнка абрана членам савета і прэзідыума Віцебскай абласной арганізацыі.

2017 год – юбілейны для РГА “Белая Русь”, яна адзначыць дзесяцігоддзе. У кастрычніку пройдзе III з’езд арганізацыі, дзе вызначацца прыярытэты далейшага развіцця. Ушачане таксама прымуць удзел у гэтым знакавым мерапрыемстве.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *