Натарыус Ушацкай натарыяльнай канторы Жанна Леанідаўна Каваленка стала дыпламантам рэспубліканскага конкурсу інфармацыйных матэрыялаў на прававую тэматыку на прыз імя У.Д. Спасовіча ў намінацыі “натарыят”, які штогод праводзіцца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Сярод сёлетніх чатырох узнагароджаных натарыусаў тры – прадстаўніцы Мінскага гарадскога і абласнога натарыятаў.
Дарэчы, гэта ўжо не першая перамога ўшацкага натарыуса ў літаратурна-прававым конкурсе, які з’яўляецца вынікам цеснага супрацоўніцтва з нашай газетай. А выйграе ад гэтага ў першую чаргу чытач, які атрымлівае кампетэнтную прававую інфармацыю па ўсіх цікавячых пытаннях.