Дорожно-строительная бригада ДРСУ-105 занимется устройством бордюров на улице Калининской

Благоустройство

Хоць часы зараз эканамічна няпростыя, работы па добраўпарадкаванні райцэнтра вядуцца амаль няспынна. Так, на мінулым тыдні дарожна-будаўнічая брыгада ДРБУ-105 займалася ўкладкай бардзюрнага каменю па Калінінскай.

“Хутка і жыхары другой, больш аддаленай ад цэнтра часткі гэтай працяглай вуліцы змогуць хадзіць па зручным і бяспечным тратуары”, – тлумачыць рабочы Павел Віхтар. “Працую на гэтым участку, можна сказаць, для сябе, бо жыву непадалёк, на Юбілейнай”, – не хавае добрага настрою Ігар Свідзінскі.

Гэтыя работы – чарговы этап ажыццяўлення праекта, які фінансуецца за сродкі збору за допуск транспарту да ўдзелу ў дарожным руху.

Патрабуе рамонту і дарожнае пакрыццё на гэтай частцы вуліцы, аднак распачаць работы пакуль не ўяўляецца магчымым з-за адсутнасці сродкаў. Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама А.В.Галяковіч, сёлета на ажыццяўленне праекта выдзелена толькі 15 тысяч рублёў, якіх хапіла б прыкладна на некалькі дзясяткаў метраў новага асфальтавага пакрыцця, таму мэтазгодна было накіраваць сродкі на ўкладку тратуару, які будзе спрыяць бяспецы дарожнага руху. Хочацца спадзявацца, што на наступны год фінансаванне будзе больш значным і дарожнікі змогуць завяршыць аб’ект.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *